Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

24.04.2018

На Століншчыне прайшоў рэспубліканскі суботнік

24.04.2018

Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Данілавіч Наскевіч – ураджэнец аграгарадка Цераблічы. І прыехаў ён сюды прыняць удзел у рэспубліканскім суботніку і пасадзіць хвойкі ў лесе, у якім правёў сваё дзяцінства.

Разам з ім прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянального сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, прадстаўнікі пракуратуры і Следчага камітэта Столінскага раёна, а таксама работнікі Палескага лясгаса.

– Іван Данілавіч, вы чалавек заняты. Ці часта ў вас атрымліваецца завітваць на Палессе?

– Мне заўсёды прыемна прыязджаць на малую радзіму. Гэта неперадавальныя пачуцці, калі ты сустракаешся з людзьмі, якія ведаюць цябе з маленства. Здаецца, і няма тых гадоў.  У гэтым лесе я з сябрамі правёў усё дзяцінства. Праўда, зараз ён змяніўся. Раней быў палігон і, як зараз памятаю, наколькі было нам, хлапчукам, цікава назіраць, як ляталі ваенныя самалёты.

Сюды хадзілі па грыбы, чарніцы збіралі. Прыемныя ўспаміны ўскалыхваюць сэрца.

– Пэўна, вам не ўпершыню садзіць дрэвы ў роднай вёсцы?

– Зразумела, не ўпершыню. Зараз у аграгарадку ўзвышаюцца хвоі, якія саджаў, калі быў у чацвёртым класе. Памятаю, як нам, вучням, даверылі гэтую важную справу. Зараз праязджаю міма гэтага парку і прыемна бачыць, якімі вялікімі яны выраслі. А ў мінулым годзе высадзіў сад каля дома сваіх бацькоў. І каля майго дома ў Пінску ёсць сад. Таму ў садоўніцтве я разбіраюся добра.

– Ёсць меркаванне, што чым старэйшы чалавек становіцца, тым больш яскрава адчувае сувязь са сваімі каранямі. Ці знаёма вам гэта?

– Вельмі знаёма. Калі малады, неяк не задумваешся аб гэтым. Імкнешся знайсці сваё месца ў жыцці, будуеш кар’еру, з’яўляецца сям’я. Безліч спраў і час бяжыць, як вада ў ручаі. А зараз пры першай магчымасці я імкнуся прыехаць сюды, каб пабачыць сваіх бацькоў, сустрэцца з роднымі, сябрамі. Насамрэч, няма нічога даражэйшага, чым сям’я. Заўсёды еду сюды на Вялікдзень, імкнуся ўсе справы зрабіць да гэтага свята. Яшчэ ні аднаго разу гэтую традыцыю не парушыў. Вельмі хачу, каб мае дзеці не забывалі месца, дзе я нарадзіўся. І спадзяюся, што яны таксама ўбачаць, як выраслі гэтыя хвойкі.

Напрыканцы работы насупраць дзялянкі была ўстаноўлена шыльдачка, каб потым можна было хутка знайсці гэтае месца. Іван Данілавіч падзякаваў усім, хто прыняў удзел у гэтай важнай справе. А таксама пажадаў усім ніколі не спыняцца на дасягнутым і ўпэўненымі крокамі ісці да сваёй мэты.

Тэкст і фота  Ганны  МЕЛЬНІК

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность