Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

26.02.2019

На ўроку з дэпутатам Парламента

26 февраля 2019

Нездарма гавораць, што самы складаны ўрок – жыццёвы. Тут і не спішаш у суседа, бо ў кожнага такі ўрок свой, непаўторны. Жыццё гэта пацвярджае, іншы раз падкідваючы нам такія задачы, для рашэння якіх наўрад ці магчыма знайсці формулу. Тым не менш, прапанаваў гэта зрабіць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь П.А. Атрошчанка, які разам з намеснікам старшыні Бярэзінскага райвыканкама У.М. Навіцкім правёў сустрэчу з калектывам педагогаў Брадзецкай установы адукацыі.

Пачаўся незвычайны ўрок з размовы пра здарэнне, якое нядаўна адбылося ў адной са Стаўбцоўскіх школ, калі дзесяцікласнік забіў настаўніцу і адзінаццацікласніка, параніў двух сваіх аднакласнікаў. Чаму так здарылася? Хто ў гэтым вінаваты? Ці магчыма такое прадухіліць? Пытанняў больш, чым адказаў, але іх спрабуюць знайсці сёння ўладныя структуры, праваахоўныя органы, настаўнікі, бацькі, ды і кожны неабыякавы чалавек. Літаральна назаўтра пасля здарэння, як расказаў Пётр Аляксеевіч Атрошчанка, горкі выпадак абмяркоўвалі ў Палаце прадстаўнікоў разам з прадстаўнікамі выканаўчай улады. Але для дэпутатаў важнае меркаванне выбаршчыкаў, людзей, якія штодзень знаходзяцца ў гушчыні школьнага жыцця, працуюць з дзецьмі, таму і запрасіў настаўнікаў да жывога дыялогу, выказвання свайго пункту гледжання.


— Нам (педагогам сельскіх школ – аўт.), прасцей, — гаварыла дырэктар школы Святлана Віктараўна Халімончык, — бо нашы дзеці ў нас на вачах практычна 24 гадзіны ў суткі. Няма такога дня, калі б мы не наведваліся ў сем’і. У нас 54 сям’і, з якіх дзеці наведваюць школу, толькі адна з іх знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, няма нашых дзяцей на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі. Кожную пятніцу ў школе праходзіць лінейка бяспекі, па суботах дзейнічае патруль. Але нельга заракацца, цяжка адказаць на пастаўленыя пытанні. На жаль, уплыў на дзяцей аказваюць і асяроддзе, і інтэрнэт…

У якой ступені ў такіх умовах можна гаварыць пра патрыятычнае выхаванне? Чаму сустракаюцца выпадкі, калі маладыя людзі не жадаюць служыць у арміі? Што патрэбна рабіць для патрыятычнага выхавання? Як увогуле праяўляецца патрыятызм? Такія чарговыя пытанні паставіў дэпутат парламента ў сувязі з тым, што ў бліжэйшы час мяркуецца разгледзець змяненні ў заканадаўстве аб праходжанні ваеннай службы.

— Тут таксама ёсць тая мяжа, якую не заўсёды можна ўбачыць. Можна гучна спяваць гімн, прыклаўшы руку да сэрца, і да канца не разумець, дзеля чаго. А можна не ведаць

слоў гімна, але адчуваць любоў да радзімы ў самых простых справах, нават, у дапамозе па расчыстцы снегу.

— Ці патрэбна ў сувязі з гэтым вучыць у школе ваеннай справе. Сёння большасць дзяцей рыхтуюць сябе да таго, што яны стануць “айцішнікамі”, кіраўнікамі…

— У школе падрыхтоўка пачынаецца з 1 класа, калі мы вучым іх пісаць, чытаць і лічыць, — зазначыла С.В. Халімончык. – Увогуле, мужчыны павінны ўмець трымаць у руках зброю. І не толькі фізічна, не ў меншай ступені разумець, што яны павінны ўмець абараняць сваю радзіму, сваю зямлю.

Таму, калі мы гаворым пра выхаванне патрыятызму, як дадаў У.М. Навіцкі, павінны ў тым ліку растлумачваць прэстыж ваеннай службы, якая не проста становіцца школай жыцця, а вучыць быць паспяховымі.

— Ці не перагружаем мы дзяцей, — зноў парыруе П.А. Атрошчанка, вяртаючыся да спраў школьных.

— Нагружаць патрэбна, — сцвярджаюць педагогі, — толькі так можна чагосьці дасягнуць.

Дасягнуць і не стаць на іншы шлях. Сёння, на жаль, бядой для некаторых маладых людзей стала ўжыванне наркотыкаў. У 2014 годзе, як паведаміў дэпутат парламента, заканадаўства аб пакаранні за наркотыкі ў нашай краіне стала больш жорсткім, але зараз ставіцца пытанне, перш за ўсё роднымі пакараных, аб тым, каб закон змякчыць. Што рабіць тут?

А тут адказ адназначны: пакаранне павінна быць жорсткім. Нярэдка бацькі ведаюць, што адбываецца з сынам або дачкой, але тут спрацоўвае адчуванне сораму і боязі, таму і не спяшаюцца звяртацца за дапамогай.

— Ды і дзеці нярэдка закрытыя, — выказала меркаванне педагог сацыяльны С.І. Паддубская. – Магчыма, некаторыя не ведаюць, што і як патрэбна рабіць. Таму мы павінны растлумачваць, працаваць так, каб нам давяралі і ішлі за дапамогай. У любых выпадках патрэбна не асуджаць (маецца на ўвазе не прававое, а людское асуджэнне), а ў першую чаргу тлумачыць і дапамагаць.

Адсюль і пытанне пра прэстыж прафесіі настаўніка. Ды ці толькі настаўніка? Так, сёння ёсць цяга да ведаў, разуменне неабходнасці ў адукаванасці. Але нямала выпадкаў, калі чалавек упэўнены, што яму ўсе абавязаны – дзяржава, школа… . Таму, напэўна, зменшылася і адказнасць бацькоў, што асабліва адчуваецца ў школах. А значыць, неабходна, каб кожны чалавек ведаў не толькі свае правы, але і абавязкі.

На гэтай ноце закончыўся ўрок, які хутчэй за ўсё дапаможа ў прыняцці рашэнняў дэпутату Палаты прадстаўнікоў, у працы – педагогам Брадзецкай школы.

Ала АЛЬФЕР.

Фота аўтара.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность