Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

24.08.2017

Наказы – выканаць абавязкова

24.08.2017

23 жніўня ў аграгарадку Рухча асабісты прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч.

У сваёй большасці жыхароў населенага пункта хвалявалі пытанні якасці пітной вады, а таксама газіфікацыі аграгарадка.

Аляксандр Сяргеевіч у ходзе візіту сустрэўся з работнікамі КСУП “Рухчанскі”. Будучы на мехдвары ён пагутарыў з аграрыямі. Азнаёміў з асноўнымі кірункамі дзейнасці, па якіх зараз працуе непасрэдна ў Палаце прадстаўнікоў як член пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву.

Так, рыхтуюцца праекты законаў “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пітнога водазабеспячэння”, “Аб зносінах з жывёлінамі”, “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”.

Адна з самых важных складаючых у рабоце дэпутата – гэта, канешне, наказы выбаршчыкаў. Пэўны час таму жыхары Рухчы звярталіся да парламентарыя з просьбай уладкавання асфальта-бетоннага пакрыцця на ўчастку аўтадарогі Радчык – Рухча – Стахава. На цяперашні час гэтыя работы выкананы. Таму вяскоўцы шчыра ўдзячны за магчымасць карыстацца нармальнай дарогай.

Алена КЛІМУШКА

Раённая газета “Навіны Палесся”, № 63 ад 25 жніўня 2017 года

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность