Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

03.05.2019

П.А.Атрошчанка правёў сустрэчы ў калектывах горада Беразіно

3 мая 2019

З калектывам Бярэзінскай ЦРБ, педагогамі і вучнямі некаторых школ горада сустрэўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Аляксеевіч Атрошчанка.

Спачатку П.А. Атрошчанка спыніўся на асноўных момантах Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Нагадаў, што выбары ў Парламент адбудуцца хутчэй за ўсё ў лістападзе гэтага года, прэзідэнцкія – не пазней 30 жніўня 2020.

Пётр Аляксеевіч адзначыў, што зараз у Парламенце разглядаецца больш за 40 законапраектаў. У тым ліку закон аб дарожным руху, аб шлюбе і сям’і, а таксама аб карупцыі, ЖКГ, ахове здароўя і іншыя.

— Плануецца, што законапраект аб ахове здароўя будзе падрыхтаваны ў ліпені, да нас, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, ён паступіць дзесьці ў кастрычніку-лістападзе, — адзначыў П.А. Атрошчанка. — Таму ў канцы года ў вас ужо будзе абноўлены закон аб ахове здароўя. У ім асаблівую ўвагу плануецца надаць павышэнню якасці, даступнасці медыцынскага абслугоўвання ў цэлым, будзе распрацавана канцэпцыя электроннай аховы здароўя і шмат іншага.

Таксама П.А. Атрошчанка закрануў такія злабадзённыя тэмы, як карупцыя і “праблема 328”. 328 – гэта артыкул у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь — незаконны абарот наркатычных сродкаў.

***

Сапраўды, вострай і небяспечнай праблемай у грамадстве з’яўляюцца наркотыкі. Адзначаў гэта ў інтэрв’ю і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Аляксеевіч Атрошчанка:

— Абсалютна ўсе наркотыкі — моцныя яды. Яны пашкоджваюць усё, але асабліва цэнтральную нервовую сістэму, мозг, печань і ныркі. З часам прыводзяць да разбурэння арганізма. Многія людзі, якія пакутуюць наркаманіяй, паміраюць ад алергіі, інфекцыйных захворванняў, заканчваюць жыццё самагубствам або гінуць ад няшчасных выпадкаў.

— Як вядзецца барацьба з наркатычным злом у Беларусі?

— У нашай краіне існуе цэлы комплекс мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў. Дарэчы, вельмі складаная сітуацыя назіралася ў 2014 годзе, па сутнасці гэта была пагроза жыццю нацыі. Тады з-за ўжывання сінтэтычных наркотыкаў, так званых спайсаў, узрасла падлеткавая смяротнасць. Рэакцыяй дзяржавы быў Дэкрэт № 6 «Аб неадкладных мерах процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў», які ўзмацніў пакаранне па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса за нарказлачынствы: адказнасць наступае з 14 гадоў, тэрмін пазбаўлення волі — да 25 гадоў.

— Калі звярнуцца да лічбаў статыстыкі, як прынятыя змены ў заканадаўстве адбіліся на сітуацыі, што склалася ў краіне?

— З году ў год назіраецца зніжэнне колькасці нарказлачынстваў і выпадкаў смяротнасці. Так, у 2017 годзе па артыкуле 328 асуджана 2942 асобы, а ў 2018 — 2452. Агульная колькасць асуджаных непаўналетніх у параўнанні з 2015 годам зменшылася больш чым у чатыры разы.

— Тым не менш, сярод асуджаных аказалася нямала маладых людзей, у тым ліку непаўналетніх. Гэтым абумоўлена ўзнікненне «Руху маці-328», удзельнікі якога выступаюць за змякчэнне антынаркатычнага заканадаўства. А іншыя, наадварот, выказваюць думку аб узмацненні яго жорсткасці. Ваша меркаванне па гэтым пытанні.


— Пазіцыя актывістаў руху зразумелая. Сваякі, як правіла, не здольныя бачыць у сваім дзіцяці злачынцу. Зразумела і тое, што, атрымаўшы дзесяці-гадовы і больш тэрмін у 18-гадовым узросце, на нейкія пазітыўныя жыццёвыя перспектывы маладым людзям разлічваць вельмі складана.

Іншая справа, што асобныя прадстаўнікі вышэйназванага руху недзе «перагібаюць палку», сцвярджаючы, што існуе прававое бязладдзе і праваахоўная сістэма — прычына таго, што іх дзеці знаходзяцца ў месцах зняволення.

Я як член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы пастаянна маю зносіны з выбаршчыкамі па гэтай праблеме. Скажу так — меркаванні людзей разыходзяцца. Хтосьці выступае за змякчэнне пакарання і паляпшэнне ўмоў утрымання. Супрацьлеглы пункт гледжання — у сваякоў загінуўшых, памерлых, асоб, якія пацярпелі ад наркотыкаў. Мне адна жанчына, якая практычна страціла сына, сказала: калі я прагаласую за змякчэнне пакарання, яна са мной не павітаецца пасля гэтага.

А нядаўна на сустрэчы з працоўным калектывам мяне спыталі: калі сёння прыслухаемся да «Маці-328», заўтра ўзнікнуць іншыя групоўкі — «Бацькі-139», «Сваякі-209». Даволі няпростая сітуацыя.

— Вы часта сустракаецеся і з моладдзю. Гэтай тэме абавязкова надаецца ўвага падчас дыялогу, паколькі маладое пакаленне — найбольш уразлівая катэгорыя. Якія словы Вы знаходзіце, каб накіраваць маладых людзей на правільны шлях?

— Заўсёды гавару: галоўнае — гэта любіць сваю радзіму, жыццё і людзей, якія яго падарылі. Усведамленне гэтага прымусіць задумацца над наступствамі сваіх учынкаў і ў будучым не ступіць на крывую дарожку.

Юлія БУКЕЛЬ, Алена МУРАЧ.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность