Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

04.07.2019

Падтрымка моладзі — інвестыцыя ў будучыню Беларусі

04.07.2019

У мінулыя выхадныя ў Беларусі адзначылі Дзень моладзі. На ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму святу, неаднаразова падкрэслівалася, якое важнае значэнне маюць грамадзяне ва ўзросце да 31 года для развіцця краіны. Са свайго боку дзяржава прадпрымае розныя меры для падтрымкі маладых людзей. Пра тое, якім чынам заканадаўства забяспечвае развіццё маладзёжнай палітыкі нашай краіны, падчас чарговага візіту ў Жабінкаўскі раён расказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна СТАЦІЎКА:

- Моладзь – стратэгічны сацыяльны рэсурс дзяржавы, здольны зрабіць яе моцнай і квітнеючай. Падтрымка маладых людзей, іх прыцягненне да актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства і краіны – гэта інвестыцыі ў будучыню Беларусі.

Падмуркам заканадаўчай базы ў вобласці дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з’яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Яе тэзісы гарантуюць моладзі права на духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё.

Базавым дакументам, які вызначыў асновы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, стаў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”. У ім вызначаны ўзроставы цэнз для тэрміна “моладзь” - гэта асобы ва ўзросце ад 14 да 31 года. Асаблівая ўвага ў Законе надаецца рэалізацыі асноўных палажэнняў маладзёжнай кадравай палітыкі, мерам па яе развіцці і ўдасканаленні, пытанням, звязаным з прафесійнай арыентацыяй і працаўладкаваннем маладых грамадзян.

Значным крокам у развіцці стасункаў дзяржавы і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў стала прыняцце Закона “Аб дзяржаўнай падтрымцы моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь”. Напрыклад, маладзёжныя аб’яднанні могуць атрымліваць у карыстанне на льготных умовах або бязвыплатна маёмасць, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, для ажыццяўлення сваёй дзейнасці.

Важным кампанентам дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з’яўляецца сістэма адукацыі, якая ўвесь час удасканальваецца. Беларусь – адна з першых краін у свеце, якая мае такі комплексны дакумент, як Кодэкс аб адукацыі.

Асаблівасці рэгулявання працы моладзі, а таксама дадатковыя гарантыі ў вобласці занятасці насельніцтва рэгламентаваны Працоўным кодэксам і Законам “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”.

Самай сацыяльна абароненай і гарантаванай формай арганізацыі занятасці студэнтаў застаюцца студэнцкія атрады. У значнай меры развіццю студатрадаўскага руху спрыяла выданне Указа Прэзідэнта “Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

Пільную ўвагу дзяржава ўдзяляе таленавітай і адоранай моладзі. Сфарміравана цэласная сістэма выяўлення, падтрымкі і развіцця творчага патэнцыялу такіх маладых грамадзян, у тым ліку праз спецыяльныя фонды.

Дзяржава прапануе гарантыі маладым сем’ям для вырашэння жыллёвых праблем. Гэта прадугледжана ўказамі Прэзідэнта “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жылых памяшканняў” і “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”.

Прапануючы розныя віды дапамог, дзяржава разлічвае на моладзь як на асноўны рэсурс у вырашэнні дэмаграфічных праблем грамадства. Мэтанакіраваная матэрыяльная падтрымка сем’яў з дзяцьмі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, што выхоўваюць дзяцей”. Так, ён прадугледжвае выплату 11 відаў дзяржаўных дапамог, сярод якіх па мацярынстве, сямейныя, па часовай непрацаздольнасці, па доглядзе дзіцяці.

Настолькі пільная ўвага да пытанняў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі тлумачыцца тым, што ў Беларусі, якая не мае лішкаў прыродных рэсурсаў, менавіта маладое пакаленне павінна адыграць вырашальную ролю ў пераходзе краіны да інавацыйнага шляху развіцця.

Запісала Крысціна СЕМЯНЮК.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность