Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

28.08.2018

Паклон шчодрай ніве і хлебаробам

28.08.2018

У нядзелю 26 жніўня ў вёсцы Асавая прайшоў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”.

Свята пачалося з ускладання кветак да помніка аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым урачыстым шэсцем калона гасцей, пераможцаў жніва, прадстаўнікоў працоўных калектываў сельгасгаспадарак раёна рушыла да Дома культуры, дзе размясцілася святочная сцэна і імправізаваная глядзельная зала.

Адкрыў мерапрыемства старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі:

– Беларуская зямля здаўна славіцца таленавітымі, працавітымі людзьмі і моцнымі  традыцыямі, адна з якіх – ушанаванне хлебаробаў, людзей, якія любяць зямлю, свой край і клапоцяцца аб тым, каб на нашым стале заўсёды быў хлеб. Сабраны ўраджай – гэта вынік вялікай і зладжанай работы працоўных калектываў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, дакладнай арганізацыі працы і прымянення сучасных агратэхналогій.  У раёне сабрана 61 тысяча тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33 цэнтнеры з гектара. Гэта другі вынік у вобласці, хаця да мінулага года мы недабралі каля 18 тысяч тон збожжа.

Выканана заданне па здачы збожжа дзяржаве. Усяго харчовага збожжа рэалізавана 13 тысяч тон, у тым ліку  дзяржаўнага заказу – 9 тысяч тон.

І хаця жніво завершана, нам неабходна яшчэ ўбраць цукровыя буракі, кукурузу, бульбу, агародніну, пасеяць азімыя. У абавязковым парадку павінен быць праведзены ўвесь комплекс ахоўных мерапрыемстваў. Трэба будзе ўзараць зябліва, унесці мінеральныя і арганічныя ўгнаенні.

– Дзякуй за вырашчаны ўраджай і вернасць сялянскаму абавязку. Нізкі паклон за духмяны і залацісты каравай на нашым стале, – заключыў старшыня райвыканкама.

З вітальным словам і падзякай да прысутных, да ўсіх хлебаробаў Століншчыны звярнуліся наш зямляк старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Данілавіч Наскевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дырэктар ААТ “Новая Прыпяць” Іван Мікалаевіч Антановіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Мароз, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Ільіч Лузай і першы намеснік старшыні Лунінецкага райвыканкама Аляксандр Іванавіч Савіна.


Пераможцамі раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2018 годзе сталі сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія забяспечылі лепшыя паказчыкі па вытворчасці збожжа: 1 месца – КУВП “Манькавічы”; 2 месца – КСУП “Рухчанскі”; 3 месца – ААТ “Лядзецкі”.

Пераможцы раённага спаборніцтва сярод старшых камбайнераў і камбайнераў: 1 месца – экіпаж ААТ “Новая Прыпяць” у складзе Івана Уладзіміравіча і Васіля Уладзіміравіча Слуцкіх; 2 месца – экіпаж КСУП “Прыпяць-2009” у скла-дзе Ігара Валянцінавіча Некрашэвіча і Міхаіла Паўлавіча Вабішчэвіча; 3 месца – экіпаж СВК “Фядорскі” ў складзе Сяргея Андрэевіча Дворака і Дзмітрыя Аляксандравіча Макарушкі.

Пераможцы раённага спаборніцтва сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў: 1 месца – экіпаж КСУП “Рухчанскі” ў складзе Аляксандра Мікалаевіча Рашэцкага і Сяргея Генадзьевіча Хараўца; 2 месца – экіпаж КУВП “Манькавічы” ў складзе Мікалая Анатольевіча Калавура і Віталя Юр’евіча Хараўца; 3 месца – экіпаж КСУП “Рухчанскі” ў складзе Васіля Мікалаевіча Калесніка і Эдуарда Сяргеевіча Гуцко.

Пераможцы раённага спаборніцтва сярод вадзіцеляў: 1 месца – вадзіцель КСУП “Рухчанскі” Мікалай Лявонцьевіч Колб; 2 месца – вадзіцель КУВП “Манькавічы” Дзмітрый Васільевіч Яхнавец; 3 месца – вадзіцель КСУП “Прыпяць-2009” Мікалай Васільевіч Вярэніч.

Пераможцы раённага спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў: 1 месца – вадзіцель КУВП “Манькавічы” Генадзь Васільевіч Яхнавец; 2 месца – вадзіцель СВК “Фядорскі” Павел Пятровіч Макіявец; 3 месца – вадзіцель ААТ “Палессе АВМ” Сяргей Андрэевіч Клімовіч.

Пераможцы раённага спаборніцтва сярод аператараў зернесушыльных комплексаў: 1 месца – аператар КСУП “Рубельскі” Аляксандр Іосіфавіч Пашкевіч; 2 месца – звяно аператараў СВК “Фядорскі” старшы аператар Рыгор Рыгоравіч Лузько; 3 месца - звяно аператараў СВК “Фядорскі” старшы аператар Сяргей Лаўрэнцьевіч Мельніковіч.

Пераможца раённага спаборніцтва сярод галоўных аграномаў – галоўны аграном КУВП “Манькавічы” Віктар Мікалаевіч Грэчка. Пераможца раённага спаборніцтва сярод галоўных інжынераў – галоўны інжынер СВК “Фядорскі” Мікалай Іванавіч Агафонаў.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў і грашовымі прэміямі.

Ганаровай граматай Столінскага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароджаны трактарыст-машыніст КСУП “Беражное” Андрэй Канстанцінавіч Кавалевіч і трактарыст-машыніст КСУП “Відзіборскі” Мікалай Антонавіч Карповіч.

Падзячным лістом Столінскага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароджаны вадзіцель КСУП “Струга” Міхаіл Леанідавіч Мароз і трактарыст-машыніст ААТ “Кароцічы” Васіль Васільевіч Кудласевіч.

Ганаровай граматай райсавета дэпутатаў узнагароджаны вядучы аграном падраздзялення “Велямічы” ААТ “Палеская ніва” Мікалай Ільіч Кананчук. Падзячным лістом райсавета дэпутатаў – старшыня КСУП “Відзіборскі” Сяргей Фядосавіч Лахадынаў.

Ганаровай граматай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ўзнагароджаны трактарыст-машыніст ААТ “Церабяжоў-Агра” Мікалай Міхайлавіч Валько і трактарыст-машыніст КСУП “АграГлінка” Алег Ігнатавіч Палхоўскі. Падзячным лістом узнагароджаны трактарыст-машыніст КСУП “Варані” Уладзімір Міхайлавіч Прус і трактарыст-машыніст КСУП “Дубайскі” Рыгор Аркадзьевіч Слабко.

Падзячным лістом Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абл-выканкама і Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны сямейны экіпаж з СВК “Фядорскі” ў складзе Пятра Іванавіча і Паўла Пятровіча Макіяўцоў, які заняў першае месца. Падзячным лістом Столінскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны сямейны экіпаж з КСУП “Прыгарынскі-2012” у складзе Дзмітрыя Рыгоравіча і Руслана Рыгоравіча Бойкаў (другое месца) і сямейны экіпаж з КСУП “Рухчанскі” ў складзе Ігара Васільевіча і Васіля Васільевіча Трушко.

Упершыню ў рамках раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018” праведзены конкурс на лепшую кампазіцыю з цюкоў саломы сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Гэтыя саламяныя скульптуры сустракалі і запрашалі на свята гасцей на ўсім шляху да Асавой. Першае месца заняла скульптура прафсаюзнай “пярвічкі” КСУП “Беражное”, другое месца – КСУП “Рубельскі” і трэцяе – КУВП “Манькавічы”. Таксама былі адзначаны скульптуры, якія падрыхтавалі “пярвічкі” ААТ “Палеская ніва”, ААТ “Церабяжоў-Агра”, ААТ “Лядзецкі”, КСУП “АграГлінка” і КСУП “Струга”.

Аляксандр  НІКІФАРЭНКА
Фота  аўтара
Раённая газета “Навіны Палесся”, № 65 ад 28 жніўня 2018 года

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность