Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

19.01.2018

Партрэт сучасніка крупным планам

Двухгадовы праект «Белай Русі» пазнаёміў з амаль паўсотняй членаў аб’яднання

Сваёй мэтанакіраванасцю і нестандартным стаўленнем да жыцця акты­вісты аб'яднання сапраўды змяняюць свет у лепшы бок. Двухгадовы праект «Белая Русь — в лицах» працягвае апавядаць гісторыі лёсаў каларытных членаў арга­нізацыі.

З чаго ўсё пачыналася

— Узнікла ідэя паказаць, што «Белая Русь» — гэта не проста арганізацыя з колькасцю 175 тысяч чалавек. Гэта канкрэтныя людзі, якія жывуць побач з намі, і сваім жыццём даказваюць, што іх каштоўнасці — паважлівае стаўленне да працы, спра­вяд­лі­васць, сумленнасць, — уво­дзіць у справу куратар праекта, кіраў­нік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Рэспубліканскага Саве­та РГА «Белая Русь» Таццяна Шэндзік.

Ужо на працягу двух гадоў кожны месяц на афіцыйным сайце аб’яднання выходзяць жыццёвыя гісторыі актывістаў. У скарбонцы праекта — амаль паўсотні лёсаў. Аднак гэта далёка не ўсе, хто заслугоўвае грамадскай увагі. Таму праект будзе працягнуты.

За два гады ў ім паўдзель­нічалі прадстаўнікі зу­сім розных рэгіё­наў краіны: ад Камянца да Глыбокага, ад Ліды да Чачэрска. Розных узростаў і прафесій. Гэта і педагогі, і на­вукоўцы, і медыкі, і рабочыя, і нават дэпутаты…

— Я добра запомніла каларытную асобу Ігара Камароўскага, які да выбрання дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання працаваў дырэктарам Мінскага вагонарамонтнага завода. У яго маецца ўласны сакрэт кіраўніка: ведае на памяць усе байкі Крылова. Таму заўвагі супрацоўнікам завода ён рабіў не напрамую, а ў форме алегорый, нікога не крыўдзячы, але ў той жа час выхоўваючы, навучаючы, — прыгадвае куратар праекта.

Ад лекара да пекара

Актыўны лад жыцця на Камянеччыне наладзіла журналістка і пісьменніца Настасся Нарэйка. У раённую газету яна трапіла па размеркаванні і затрымалася там надоўга.

— Помню, што ноччу перад першым працоўным днём была вельмі моцная навальніца. Ішла пасля яе на работу па мокрым незнаёмым горадзе, і было чамусьці зусім не страшна. Спярша я толькі рэдагавала чужыя матэрыялы, памятаю, як няправільна ставіла націскі ў назвах вёсак і мяне папраўлялі, — прыгадвае першыя дні ў рэдакцыі Настасся. — А калі ехала на інтэрв’ю да старшыні сельскага Савета, мяне трэсла як асінавы ліст.

А вось без удзелу вядомага археолага, кандыдата гістарычных навук, намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісто­рыі НАН Вадзіма Лакізы цяжка ўявіць навукова-практычныя мера­прыемствы па асвятленні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

— Лес, рэчкі і азёры, паходы, зімовыя лыжы, праца на зямлі прысядзібных участкаў і ў калгасе, школьнай вытворчай брыгадзе ў якасці трактарыста — гэта мае пастаянныя спадарожні­кі дзіцячага і юнацкага жыцця, — узгадвае мален­ства Вадзім Леанідавіч. — І самае, мабыць, галоўнае — старажытнасць, якая была вакол мяне ўвесь час: разбураная на той час царква і былы радзівілаўскі маёнтак з легендамі пра падземныя хады з Явара да Навагрудка, касцёл у Рагозне і ўнікальнае гарадзішча-талерка Санюкі, курганы ў суседніх з Хвінявічамі вёсках і помнікі Вялікай Айчыннай вайны, якія мы наведвалі разам з класным кіраўніком, ветэранам вайны.

Так дзіцячыя захапленні пера­тварыліся ў рэальнасць: Вадзім Лакіза паступіў на гістарычны факультэт Гродзенскага дзяр­жаўнага ўніверсітэта, а потым усур’ёз заняўся навуковай дзейнасцю.

Працяг будзе

«Лёс дае шанц, прапануе яго выкарыстаць і даказаць, што ты лепшы» — такога жыццёвага крэда прытрымліваецца настаўніца мастацкіх дысцыплін ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава» Іна Меранкова. Па сумяшчальніцтве «Нас­таўнік года—2013». Кожны занятак Іны Барысаўны — непаўторны. Разам з ёй дзеці атрымліваюць выдатную магчымасць памаляваць на пяску, паспрабаваць сябе ў ролі мультыплікатара, стварыць сваімі рукамі ляльку для батлейкі, скласці з пазлаў цэлую карціну, паспрабаваць сябе ў ролі акцёра, зрабіць цацку з воўны.

Асабліва цікавай стала новая форма заняткаў, якую распрацавала Іна Бары­саўна. Ужо чатыры гады яна навучае дзяцей новай тэхніцы — пясочнай ані­мацыі. Прыцягвае маленькія таленты гэты від мастацтва тым, што ён выхоўвае і навучае ў гульнявой форме, не абмежаванай пэўнымі рам­камі.

Удзельнікі праекта «Белая Русь — в лицах» дзейнічаюць не толькі на словах, але і на справе. Нездарма такiм прынцыпам карыстаецца дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання Пётр Салаўёў: «Канкрэтныя справы, а не пустыя абяцанні». Сёння ў скарбонцы дэпутата ўжо нямала добрых спраў. Сярод іх — прадастаўленне жылога памяшкання па двух зваротах, добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі, пад’ездаў і дарожнага пакрыцця па 32 зваротах, працаўладкаванне трох грамадзян. Таксама вырашана пытанне падключэння водазабеспячэння, цеплазабеспячэння і падачы гарачай вады па 17 заяўках грамадзян. І гэта далёка не ўсё…

Арганізатары праекта не сумняваюцца: трэба працягваць паказваць першых і лепшых асоб «Белай Русі». Гэта будзе нават нейкай матывацыяй для кожнага чалавека.

Вераніка МІКАЛАЕВА

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность