Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

09.07.2019

Пра закон аб адтэрміноўцы гутарка з дэпутатам П.А.Атрошчанкам

09.07.2019

Закон аб адтэрміноўцы прыняты ў другім чытанні на чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сярод асноўных новаўвядзенняў — адтэрміноўка ад воінскай службы для атрымання адукацыі будзе прадастаўляцца толькі адзін раз. Так, пасля заканчэння школы малады чалавек, можа паступаць у вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя ўстановы. Далей, напрыклад, пасля завяршэння вучобы ў сярэдне-спецыяльных установах, каб стаць студэнтам ВНУ, яму неабходна будзе адслужыць. Адслужыць давядзецца і перад паступленнем у магістратуру, пасля атрымання вышэйшай адукацыі. Акрамя таго, прызыўная камісія можа прылічыць грамадзяніна да разраду тых, хто не прайшоў ваенную службу па прызыве, не маючы на тое законных падстаў. Да гэтай катэгорыі аднясуць юнакоў, якія да 27 гадоў ухіляліся ад прызыву. Адпаведныя звесткі будуць унесены ў ваенны білет у графу “Асаблівыя адзнакі”. З такой адзнакай немагчыма будзе працаўладкавацца ў МУС, МНС, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, у органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, Следчы камітэт, а таксама на дзяржслужбу.

Тым жа, хто атрымаў позву і не з’явіўся на мерапрыемствы па прызыве, часова забароняць выезд за мяжу. Адслужыўшых жа па кантракце вызваляць ад размеркавання без вяртання грашовых сродкаў за навучанне.

Пра гэта і многія іншыя аспекты законапраекта наша інтэрв’ю з парламентарыем, членам Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы П.А. Атрошчанкам.

— Пётр Аляксеевіч, чым, на Вашу думку, выклікана неабходнасць змянення заканадаўства?

— У восеньскі прызыў 2018 года рады Узброеных Сіл папоўнілі каля 10 тыся ч юнакоў і дзяўчат. У той час, як больш за 37 тысяч (амаль у чатыры разы больш) атрымалі адтэрміноўкі. Прычыны розныя. Асноўныя: для працягвання навучання — каля 30 тысяч хлопцаў, па сямейных абставінах — прыкладна 2500, яшчэ 4000 — па стане здароўя.

Ускладняе сітуацыю і дэмаграфічная карціна. За апошнія 10 гадоў колькасць маладых людзей прызыўнога ўзросту зменшылася ў два разы. Калі сёння не прыняць канкрэтных мер, то ў 2022 годзе можа ўзнікнуць сур’ёзная праблема з недахопам прызыўнікоў.

— Ваша асабістая пазіцыя наконт новага закона аб адтэрміноўцы…

— Няма нічога важнейшага за дзяржаўны суверэнітэт і бяспеку грамадзян. Прычым, тычыцца гэта ўсіх краін на карце свету. А каб захаваць моц і незалежнасць, неабходна, у першую чаргу, забяспечыць армію кадрамі.

— Пётр Аляксеевіч, у якім выпадку прызыўніку забароняць выезд за мяжу?

— Упаўнаважанымі асобамі позвы грамадзянам прызыўнога ўзросту ўручаюцца асабіста ў рукі пад роспіс. Карэньчык дакумента здаецца ў ваенны камісарыят. Тут жа ў адносінах да “ўхілістаў” прымаецца і рашэнне аб забароне выезду за мяжу, якое ўручаецца грамадзянам асабіста ў рукі.

— Да прыкладу, малады чалавек не праходзіў ваенную службу і да 27 гадоў быў невыязным. Ці зменіцца сітуацыя, калі гэты ж грамадзянін дасягнуў непрызыўнога ўзросту, але ўсё ж такі не адслужыў?

— Так, малады чалавек будзе знаходзіцца на ўліку ваеннаабавязаных, атрымае ваенны білет з адзнакай аб прычынах непраходжання ваеннай службы. Разам з тым, у адносінах да яго анулюецца забарона на выезд за мяжу.

— Пётр Аляксеевіч, чаго чакаць дзяржаўным служачым, калі ім споўнілася 27 гадоў, а ў арміі яны не служылі?

— Іх статус у грамадстве не зменіцца, бо закон не распаўсюджваецца на асоб непрызыўнога ўзросту.

— А як быць таленавітым выпускнікам, маладым навукоўцам, якія маглі б працягваць навучанне ў магістратуры і аспірантуры?

— Па-першае, па ініцыятыве зацікаўленых ведамстваў і згодна з Указам Прэзідэнта маладыя таленты маюць магчымасць працягваць творчую дзейнасць у абранай сферы. Па-другое, для названых асоб прадугледжана яшчэ і служба ў рэзерве. Такое было, ёсць і будзе, і ніхто гэтага не адмяняў.

— Пётр Аляксеевіч, у чым для Вас заключаецца прэстыж службы ў арміі?

— Мы, тагачасныя юнакі, толькі і марылі аб службе ў арміі і дзесьці з 6-7 класаў рыхтавалі сябе да яе. Зараз жа назіраем зусім іншую карціну, калі большасць юнакоў марыць “адкасіць”. Але так не павінна быць. Бо кожны мужчына павінен умець пастаяць за сябе, сваіх родных і блізкіх, і, вядома ж, за Радзіму. І мне, як чалавеку, што прысвяціў сваё жыццё служэнню Радзіме, вельмі хочацца, каб ваен- наслужачыя ганарыліся сваёй прафесіяй, а прэстыж ваеннай службы быў такім жа, як і паўстагоддзя таму.

Гутарыла Алена МУРАЧ.
Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность