Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

29.07.2019

Со следующего года все бюджетники будут получать к отпуску единовременную выплату на оздоровление в размере половины оклада

24.07.2019

Прыемны бонус да адпускных

Бюджэтнікі будуць раз у год атрымліваць да водпуску аднаразовую выплату для аздараўлення. Пра гэта паведаміла член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Жанна Стаціўка. Новаўвядзенне прадугледжана Указам   № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый», у адпаведнасць з якім цяпер прыводзяцца ўсе заканадаўчыя акты.

— Раней аднаразовая выплата на аздараўленне была прадугледжана толькі для некаторых катэгорый работнікаў, напрыклад, для дзяржслужачых, работнікаў прафсаюзных і іншых арганізацый, у якіх яна прапісвалася ў калектыўным дагаворы, — патлумачыла дэпутат. — Цяпер практыка выплаты на аздараўленне для адпускнікоў распаў­сюджваецца на ўсе бюджэтныя арганізацыі і будзе замацавана ў цэлым пакеце нарматыўных дакументаў. Атрымаць аднаразовую выплату можна будзе толькі раз у год.

Жанна Стаціўка нагадала: згодна з Указам № 27, заробак бюджэтнікам будзе налічвацца па-новаму з 1 студзеня 2020 года. Такім чынам, і аднаразовую выплату на аздараўленне пачнуць налічваць з новага года.

Парламентарый удакладніла, з чаго будзе складацца абноўленая зарплата бюджэтніка. Гэта базавая стаўка і тарыфны каэфіцыент (адзін з трох), надбаўка за стаж працы, прэмія ў памеры 50 працэнтаў, аднаразовая выплата на аздараўленне, а таксама матэрыяльная дапамога ў памеры 0,3 акладу пры патрэбе работніка і наяўнасці сродкаў у арганізацыі. Тарыфныя разрады ўстанаўліваюць галіновыя міністэрствы. Яны ж вызначаюць і пералік стымулюючых і кампенсуючых выплат і іх памеры.

Пры гэтым заканадаўства пашырае паўнамоцтвы кіраўнікоў арганізацый рэгуляваць пытанні аплаты працы ў залежнасці ад вынікаў працы канкрэтнага работніка, а таксама ад наяўнасці сродкаў як бюджэтных, так і пазабюджэтных крыніц.


Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность