Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

07.07.2017

Стаўленне да прадпрымальніцтва – пазітыўнае

07.07.2017

На мінулым тыдні прайшло чарговае выязное пасяджэнне сесіі Столінскага раённага Савета дэпутатаў. У яго рабоце прымалі ўдзел старшыня райсавета Аляксей Дзямко, старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Бабаловіч, старшыні гарсельвыканкамаў, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў раёна.

На сесіі абмяркоўвалася пытанне аб уплыве прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу раёна нафарміраванне яго даходнай часткі. Гаварылі і пра вытворчасць экспартна-арыентаванай прадукцыі, уцягненне ў абарот маёмасці, што не выкарыстоўваецца, вырашэнне пытанняў занятасці насельніцтва і прымаемых мясцовымі органамі ўлады мерах па стварэнні ўмоў для далейшага развіцця прадпрымальніцтва.

Як паведаміў начальнік аддзела эканомікі Сяргей Шыла, на тэрыторыі раёна зарэгістравана 218 арганізацый сярэдняга і малога бізнесу, з іх 44 фермерскія гаспадаркі. Працуюць 1113 прыватных прадпрымальнікаў. Асноўная частка ў структуры  - гэта ажыццяўленне рознічнага гандлю і грамадскага харчавання – 43 працэнты. Аднак павялічваецца колькасць прадпрымальнікаў, якія займаюцца будаўніцтвам і транспартнымі паслугамі.

Сёлета ў малым бізнесе адкрыта 13 малых прадпрыемстваў, створана 189 новых працоўных месцаў, зарэгістравана 74 прыватныя прадпрымальнікі. Аб’ёмы вытворчасці прадукцыі за мінулы год павялічыліся ў 1,5 раза і склалі 124,4 мільёна рублёў. У экспарце тавараў удзельная вага малога прадпрымальніцтва каля 50 працэнтаў. І колькасць экспарцёраў штогод павялічваецца. Набольш буйныя з іх – фермерскія гаспадаркі “Брадок”, “Альшаны” і “ВопытКАА”. У асноўным гэта, канешне, сельскагаспадарчая прадукцыя.

Прыярытэтнымі кірункамі развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці, на якія райвыканкам арыентуе прадстаўнікоў малога бізнесу, з’яўляюцца стварэнне прамысловых вытворчасцяў, а таксама прадпрыемстваў па аказанні розных паслуг. Для гэтых мэт пастаянна вядзецца работа па продажы аб’ектаў, што не выкарыстоўваюцца і знаходзяцца ва ўласнасці раёна.

Напрыклад, у мінулым годзе праз аўкцыёны было рэалізавана 14 будынкаў. Пяць з іх  - за адну базавую велічыню. Адзін аб’ект – бясплатна для ажыццяўлення прадпрымальніцтва людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Ёсць прыклады эфектыўнага выкарыстання прададзенай маёмасці і арганізацыі на ёй дзейнасці.

У адкрытым доступе ёсць інфармацыя пра свабодныя зямельныя ўчасткі, што могуць быць аддадзены прадпрымальнікам пад будаўніцтва вытворчых аб’ектаў, аб’ектаў прыдарожнага сервісу, гандлю і іншае.

Дзейнічаюць і механізмы фінансавай падтрымкі прыватнага бізнесу – гэта субсідыі, якія выдаюцца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ільготнае крэдытаванне ў межах 255 Указа Прэзідэнта “Аб некаторых мерах падтрымкі малога прадпрымальніцтва”, банкаўскія крэдыты.

Надалей таксама неабходна эфектыўнае ўзаемадзеянне органаў улады і суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Кіраўнікі на месцах павінны разглядаць прыватнікаў як партнёраў, якія таксама вырашаюць дзяржаўныя задачы – гэта і занятасць, і экспарт, і паступленні ў бюджэт.

Удзельнікі мерапрыемства змаглі ўвачавідкі азнаёміцца са станоўчымі прыкладамі развіцця прыватнага бізнесу на тэрыторыі раёна. Пабывалі на прадпрыемстве “РосаАвтоТрейд” (дырэктар Аўсянік Р. Р.). Гэта адна з буйнейшых транспартных арганізацый-экспарцёраў. Яе гаспадар правёў па памяшканнях, азнаёміў са спецыфікай работы.

Прадпрыемства “Столін-Перапрацоўка плёнкі”  (дырэктар Дзеравенка А. А.) з 2015 года пачало пастаўляць на экспарт другасную гранулу поліэтылены. Па выніках мінулага года экспартавана больш за 400 тон на суму каля 300 тысяч долараў. Будучы на тэрыторыі прадпрыемства, адзначылі вялікі аб’ём другаснай сыравіны, што чакала сваёй чаргі на перапрацоўку. Відавочна, што напрошваецца яшчэ адна тэхналагічная лінія, тым больш, што гэта дзейнасць мае і вялікую карысць для навакольнага асяроддзя ў плане ачысткі ад поліэтыленавых адходаў.

Напэўна, многім знаёмы аб’ект прыдарожнага сервісу “Баравічок” (дырэктар ТАА “КрушынаЛюкс” Стрыга Г. В.), што знаходзіцца каля трасы Пінск - Столін. Гэты аб’ект карыстаецца добрым попытам і з’яўляецца ўзорам высокай культуры абслугоўвання і смачных страў.

Фермерская гаспадарка з цікавай назвай “Дзедава гара” (кіраўнік Пешка І. Е.) займаецца вырошчваннем буякоў (голубика). Яе гаспадар расказаў пра працэс вырошчвання ягад. Адзначыў, што гэтая культура набывае добры попыт.

На завяршэнне пабывалі на торфапрадпрыемстве “Глінка” (дырэктар Шут М. І.). Дакладней кажучы, у яго новым сучасным цэху, дзе вырабляюцца субстраты для вырошчвання самых розных раслін. Ад агуркоў і памідораў да газоннай травы.

У ходзе сесіі быў прынята таксама шэраг рашэнняў.

Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность