Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

28.03.2017

Сустрэчы з насельніцтвам


Што хвалюе жыхароў Альман і Беражнога

25 сакавіка ў вёсцы Альманы адбыўся чарговы сход грамадзян. На гутарку з жыхарамі вёскі прыехалі старшыня райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, старшыня райсавета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч, старшыня сельвыканкама Ніна Іванаўна Ліпская, а таксама кіраўнікі ўсіх служб раёна.

Напачатку было праверана выкананне даручэнняў, што былі дадзены ў ходзе мінулай сустрэчы. У сваёй большасці яны вырашаны. Але па-ранейшаму актуальным застаецца навядзенне парадку на вуліцах вёскі, адлоў бадзячых сабак, якасць пітной вады. Над рэалізацыяй названых праблем праца будзе працягвацца.

Жыхары Альман выказалі занепакоенасць станам помніка загінуўшым землякам у часы Вялікай Айчыннай вайны. Было сказана, што па вялікай верагоднасці будзе зроблена новая стэла і ўсталявана ў цэнтры вёскі. Тым больш, што захаванняў там няма. А памяць пра людзей, якія аддалі жыццё за мірнае існаванне сваіх нашчадкаў, гэта святая справа.

Адно з пытанняў тычылася выдзялення сотак. Маўляў, далі дрэнныя ўчасткі на якіх шмат пустазелля. Старшыня сельвыканкама Ніна Ліпская заўважыла, што ў мінулым годзе некаторыя з вяскоўцаў пасля ўборкі бульбы пакінулі ўчасткі з бацвіннем. Таму трэба самім сумленна ставіцца да зямлі каб у далейшым не было праблем.

Трэба вырашыць праблему з добраўпарадкаваннем дарогі да новых могілак. Гэта таксама будзе зроблена ў хуткім часе.

Старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі засяродзіў увагу альманцаў на тым, што ў іх вёсцы пабудавана новая ферма, дзе ўжо стаіць жывёла і працуе даільны блок. На чарзе ўвод яшчэ аднаго памяшкання на 320 галоў жывёлы. Для жыхароў створаны дадатковыя працоўныя месцы і трэба адказна ставіцца да работы, заховаўць тэхналагічную дысцыпліну, каб атрымаць больш прадукцыі. Як следства, гэта паляпшэнне фінансава-эканамічнага стану гаспадаркі і, канешне, людзей.

Асабіста для сябе адзначыла, што вяскоўцы неабыякава ставяцца да сваёй маленькай Радзімы, і іх хвалюе не толькі асабісты дабрабыт. Яны адкрыта выказваюць свае заўвагі і на адрас аднавяскоўцаў, калі тыя паводзяць сябе не надта правільна.

Імпануе і той факт, што альманцы сабралі каля 8 тысяч рублёў і добраўпарадкавалі двое могілак. Яны не патрабавалі гэта ад улады ці камунальнай службы. Людзі разумеюць, што святое месца – месца пахавання продкаў. І ад таго, як мы зараз ставімся да памяці пра іх, залежыць у будучым і стаўленне нашых дзяцей.

На жаль, будучы ў гэтую нядзелю на сходзе ў аграгарадку Беражное, не назірала актыўнасць яго жыхароў у вырашэнні праблем населенага пункта. На сустрэчу з кіраўніцтвам раёна і ўсімі службамі прыйшло столькі ж людзей, колькі было ў Альманах – каля 70 чалавек. Хаця параўноўваць вёскі ў гэтым плане аніяк нельга. Тым больш, што Беражное размешчана ўздоўж цэнтральнай трасы раёна. І па ўсім трэба каб парадак тут быў ідэальны. Як кажуць, сустракаюць па адзенні…

Не буду крывіць душою, і ў Беражным ёсць сапраўдныя патрыёты. Іх хвалюе не толькі стан дарог, водазабеспячэнне, аказанне стаматалагічных паслуг, але і  прадуктыўнасць мясцовага дома культуры ў прыцягненні людзей да шматлікіх мерапрыемстваў. Горача абмяркоўвалася работа мясцовага КСУП “Беражное”. Былыя яго працаўнікі з горыччу гаварылі пра цяперашні стан спраў.  Усё гэта зразумела. Але нельга не адзначыць і той факт, што ўсё ж у гаспадарцы ёсць пэўныя зрухі наперад. А толькі ўзгадваючы пра тое, як у 80-ыя гады тут было добра, сёння нічога не зменіш. І  правільна гаварылі вяскоўцы, што трэба каб была дысцыпліна!

Што тычыцца навядзення парадку на могілках, якія знаходзяцца амаль у цэнтры аграгарадка – на відавоку, то жыхары паабяцалі  навесці тут належны парадак. Мова ж ідзе не пра кожную магілку, а пра агульны стан тэрыторыі, якая зарасла акацыяй, пра агароджу – што амаль ужо ляжыць. Хочацца спадзявацца што беражэнцы ўсё ж аб’яднаюцца ў справе добраўпарадкавання.

Дарэчы, прынята рашэнне райвыканкама правесці сёлета ў Беражным раённыя Дажынкі. І каб свята адбылося, трэба прыкласці сумесныя намаганні, а не чакаць, што прыедуць з райцэнтра і ўсё зробяць. Гэта трэба ў першую чаргу самім вяскоўцам, каб жыць камфортна.

Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность