Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

11.01.2019

Усё іх жыццё – салодкая дарога

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Незадоўга да Новага года адсвяткавала свой юбілей з дзвюма пяцёркамі самае “салодкае” прадпрыемства Брэстчыны – ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.

З гэтай нагоды ў ГДК сабраліся шматлікія госці, артысты, ветэраны вытворчасці і маладыя рупліўцы таварыства, якія будуць і надалей працягваць вырабляць цукар і з гонарам называць сябе цукраварамі.

Адкрыў свята, па традыцыі, генеральны дырэктар прадпрыемства Віктар Міронаў. Нямала цёплых і шчырых слоў у адрас юбіляраў выказалі шаноўныя госці. Да мікрафона для віншаванняў і ўручэння заслужаных узнагарод лепшым цукраварам запрашаліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка, прадстаўнікі Брэсцкага аблвыканкама, Жабінкаўскага райвыканкама – Дзмітрый Гарадзецкі і Анатоль Шалтанюк, дырэктары іншых цукровых заводаў краіны, старшыня Беларускай асацыяцыі “Цукар”, дырэктары некаторых аграпрамысловых гаспадарак і многія іншыя. Прыемна было бачыць на сцэне ганаровага госця свята – Генадзя Іванавіча Вялько, які ўзначальваў цукровы завод звыш трох дзесяцігоддзяў. У гэтым юбілеі ёсць уклад і яго працы, і часцінка душы.


…Як і на любым свяце, гучалі фанфары ў гонар узнагароджаных граматамі і падзякамі самага рознага ўзроўню: ад нагруднага знака “За заслугі” Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК гендырэктару Віктару Міронаву, Ганаровых грамат Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці “Белдзяржхарчпрам” начальніку сектара кадраў Алене Мацюшка і грузчыку чыгуначнага цэха Алегу Ярмашуку да грамат Жабінкаўскага цукровага завода работнікам падраздзяленняў. Ім – словы глыбокай прызнанасці за адданасць абранай справе. А яшчэ – звонкія песні і яркія танцы. А іх, самадзейных артыстаў-цукравараў, на заводзе рупіцца нямала! Ансамбль танца “Прысмакі”, хор ветэранаў, ансамбль народнай песні “Раздолле” і зусім юныя вакалісты “Страказы” разам з кіраўнікамі Андрэем Войнашам і Галінай Міцковіч упрыгожылі сваімі выступленнямі свята.

…Было ўсё: усмешкі, радасць на тварах прысутных, слёзы ад успамінаў з пажаданнямі сустрэць 100-гадовы “салодкі” юбілей. Няхай яны спраўдзяцца!

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность