Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

26.04.2019

Увага – усім катэгорыям насельніцтва

26.04.2019

Пасля агучвання Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка Паслання беларускаму народу і Парламенту сваімі меркаваннямі падзяліўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч:

– За гады незалежнасці Беларусі шмат зроблена ва ўсіх кірунках яе развіцця. Аднак галоўным прыярытэтам застаецца ўвага да кожнага жыхара. Гэта і моладзь, і пенсіянеры, і людзі з абмежаванымі магчымасцямі, ветэраны працы і інш.

У ходзе значымага для краіны мерапрыемства было ўзнята пытанне пра будаўніцтва жылля для мнагадзетных сем’яў. Канешне, і цяпер ёсць пэўныя напрацоўкі ў гэтым кірунку. Але тут гаворка ішла пра тое, каб зрабіць прывабным для пражывання сельскія населеныя пункты. Як можна дапамагчы мнагадзетнай ячэйцы грамадства набыць жыллё менавіта ў невялікім райцэнтры ці вёсцы? Ёсць жа вопыт, калі будаваліся так званыя прэзідэнцкія домікі для спецыялістаў мясцовых сельгасгаспадарак. Відавочна, што цяпер гэта актуальна і праблема павінна вырашацца на дзяржаўным узроўні.

Ішла гутарка і пра выдзяленне крэдытаў на электрыфікацыю ў сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі. Маўляў, калі вяліся работы па газіфікацыі, то такая магчымасць у насельніцтва была. Адназначна, што і гэты момант будзе ўзяты на кантроль і пасля ўводу ў дзеянне названага аб’екта будзе прынята адпаведнае рашэнне.

Трэба сказаць, што ў Пасланні былі акрэслены ўсе моманты, значныя для жыццядзейнасці Беларусі. Відавочна, што толькі сумеснымі намаганнямі можна рухацца наперад і дасягаць новых станоўчых вынікаў.

Алена КЛІМУШКА

«Навіны Палесся”, 26 красавіка 2019 г.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность