Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

12.01.2019

З юбілеем, работнікі сацыяльнай службы!

12.01.2019

8 студзеня ў раённым цэнтры культуры было шматлюдна і весела. Тут сабраліся работнікі сацыяльнай службы, ветэраны працы, госці, бярэзінцы, каб разам адзначыць прафесійнае свята, 100-гадовы юбілей сацыяльнай службы.  Граматы, падзячныя лісты,  кветкі, віншаванні, песні   – ніхто не застаўся без увагі.

З такім значным юбілеем павіншаваў усіх, пажадаў моцнага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага дабрабыту намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі. Ён жа ўручыў Ганаровую грамату ад Бярэзінскага райвыканкама сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Святлане Уладзіміраўне Каравай, Падзячныя лісты – начальніку аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Міхайлаўне Барауля, работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Ірыне Эдуардаўне Анцыпавай.

А затым з віншавальным словам да работнікаў сацыяльнай службы, ветэранаў працы, гасцей звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Аляксеевіч  Атрошчанка. П.А. Атрошчанка ўзнагародзіў ад Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь загадчыцу аддзялення сацыяльнай дапамагі на даму ТЦСАН Юлію Вадзімаўна Цыркуновіч.

Падзякавала за работу начальнік упраўлення працы і заработнай платы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алена Мікалаеўна Аляшкевіч. Яна ўручыла граматы загадчыцы аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН Таццяне Дзмітрыеўне Галуза, часова выконваючай абавязкі загадчыка аддзялення Любові Мікалаеўне Шмарлоўскай, спецыялісту аддзялення пенсійнага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вераніцы Анатольеўне Джы¬гера.

Моцнага здароўя, поспехаў у працы, дабра і міласэрнасці жадала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан. І ўручыла Грамату першаму дырэктару ТЦСАН, якая адпрацавала амаль 15 гадоў,  Валянціне Іванаўне Крыўцовай.

Вядома ж, павіншавала са святам калег, ветрэранаў працы, гасцей  і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Васільеўна Калячка. Яна ж уручыла лепшым работнікам сацыяльнай службы граматы, адзначыла і былых супрацоўнікаў, якія аддана на працягу не аднаго дзясятка гадоў служылі людзям.

Павіншаваў, пажадаў цеплыні, веры, Божага блаславення настаяцель храма Прэабражэння Гасподня Васілій Васількоў.

А якое свята без сюрпрызаў і падарункаў? Падпіску на газету “Бярэзінская панарама” ад калектыва газеты падарыла галоўны рэдактар Ала Уладзіміраўна Альфер, а дырэктар ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” Сяргей Уладзіміравіч Чэмка аказаў матэрыяльную дапамогу на развіццё сацыяльнай сферы. Словы ўдзячнасці гучалі і ў адрас тых, хто аказвае спонсарскую дапамогу - прыватнае гандлёвае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “АльгаФудМайстар”, ТАА «Біямалпрам».

Дарэчы, работнікі сацыяльнай сферы яшчэ раз пацвердзілі, што яны не толькі прафесіяналы, але і творчыя, крэатыўныя людзі – падрыхтавалі цудоўны відэаролік.

Таму  віншаванні гучалі не толькі са цэны, як кажуць, “ужывую”, але былі і відэавіншаванні ад Міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь Ірыны Касцевіч, былых работнікаў сацыяльнай службы нашага раёна, а таксама шчырыя словы падзякі ад бабуль і дзядуляў, якім работнікі сацыяльнай сферы дапамагаюць.

Завяршылася святочнае мерапрыемства выступленнем арт-групы “Беларусы”.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность