Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

02.10.2018

Здаровы лад жыцця для ўсіх узростаў

02.10.2018

На мінулым тыдні прайшла чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў начале са старшынёю райсавета Аляксандрам Мікалаевічам Ярашэвічам. У цэнтры ўвагі было актуальнае пытанне  - стан фізкультурна-масавай работы з насельніцтвам раёна і эфектыўнасць выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў.

Удзел у сесіі прыняў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Аляксандра Сяргеевіч Бабаловіч.

У практычнай частцы мерапрыемства ўдзельнікі наведалі Столінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб, у прыватнасці азнаёміліся з базай фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў гарадскім скверы райцэнтра. Затым трапілі на сапраўдае свята “У краіне Здаравячкоў” у дзіцячым яслях-садку № 2 г. Століна. Было прыемна назіраць, як дзеткі праз гульнявыя праграмы з задавальненнем выконваюць розныя практыкаванні.

Не абыходзяць у сваім навучальным працэсе заняткі фізкультурай і ў Столінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі  сельскагаспадарчай вытворчасці. Там створаны ўсе неабходыя ўмовы, і спартыўная зала, і пляцоўкі ў двары ўстановы.

Фізкультурна-спартыўны комплекс “Аквамарын”  - гэта, напэўна, самая сучасная база для заняткаў спортам у раёне для ўсіх узроставых катэгорый. Удзельнікі сесіі змаглі чарговы раз увачавідкі пераканацца ў гэтым.

Мінулай зімой у аг. Белавуша была пабудавана хакейная каробка. Як адзначыў капітан каманды хакейнага клуба “Гарынь” Эдуард Скрабец, гэта дало магчымасць яе удзельнікам павялічыць колькасць трэніровак. Ды і ў мясцовых падлеткаў лёд карыстаўся вялікай папулярнасцю.

Інфармацыю пра развіццё фізічнай культуры і спорта на Століншчыне да прысутных давёў загадчык сектара спорта і турызма райвыканкама Васіль Васільевіч Мялешын. Ён адзначыў, сацыяльныя стандарты ў галіне фізкультуры і спорта выконваюцца.

На тэрыторыі раёна ёсць 294 фізкультурна-спартыўныя збудаванні, у тым ліку 202 – у сельскай мясцовасці, 53 спартыўныя залы, 41 зіх на сяле, са 160 пласкасных збудаванняў – 105 у вёсках.

Зарэгістраваны тры навучальна-спартыўныя ўстановы: ДЮСШ аг. Беражное, гарадоў Столін і Давыд-Гарадок. У іх займаюцца 1453 чалавек.  

Адна з галоўных задач – захаванне і ўмацаванне здароўя падрастаючага пакалення. Так, сёлета быў праведзены конкурс фізкультурных пляцовак. Лепшыя знаходзяцца ў Столінскіх яслях-садках № 2 і № 3, Манькавіцкім, Рамельскім і Веляміцкіх дашкольных установах. Шмат нестандартнага абсталявання было зроблена педагогамі і бацькамі. Традыцыйна праводзяцца спартландыі, Дні здароўя і інш.

І ва ўстановах адукацыі створана нядрэнная навучальна-спартыўная база, што дазваляе вырашаць задачы фізічнага выхавання і аздараўлення школьнікаў. Працуюць шматлікія секцыі, гурткі.

На прадпрыемствах і ўстановах, арганізацыях раёна, у сваёй большасці пад эгідай прафсаюзаў, таксама наладжваюцца ўнутраныя спартакіяды. Нельга абысці ўвагай і дзейнасць грамадскай арганізацыі “Ветэраны фізічнай культуры і спорта”.

Усе спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы праводзяцца пад акцыямі супраць тытунекурэння, ужывання алкаголю, распаўсюджвання наркотыкаў.

У раёне працуюць тры буйныя спартыўныя збудаванні – ФАК “Камунальнік”, ФСК “Аквамарын” і ФАК аг. Альшаны. Адміністрацыя гэтых аб’ектаў прымае пэўныя захады для змяншэння выдаткаў на іх  утрыманне, а таксама для павелічэння загрузкі. Але гэтая работа патрабуе большай эфектыўнасці, новых падыходаў. Тэма папулярызацыі здаровага ладу жыцця заўсёды была і застаецца актуальнай.

Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

Газета “Навіны Палесся”, № 75 ад 02 кастрычніка 2018 года

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность