Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

15.05.2017

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!

15.05.2017

У мінулую нядзелю на цэнтральнай плошчы горада Століна прайшоў мітынг, прысвечаны святкаванню Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Са словамі віншавання да ўдзельнікаў мерапрыемстваў звярнуўся старшыня Столінскага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко.

-  Для сапраўднага грамадзяніна няма нічога святейшага за герб і сцяг роднай краіны, - адзначыў Аляксей Аляксеевіч. – Гледзячы на іх, кожны з нас адчувае сябе неад’емнай часткай адзінай вялікай сям’і, імя якой – беларускі народ.

Наш герб і сцяг – адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, цяперашняга і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў.

Гонар узняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь быў нададзены вучню гімназіі Уладзіславу Галуха, навучэнкам СШ № 2 і СШ № 3 Ганне Семашка і Алене Лукша адпаведна, а таксама Дзіяне Семашка з аграрна-эканамічнага каледжа і Дзянісу Леўкаўцу з ліцэю.

У памяць пра гады ваеннага ліхалецця Вялікай Айчыннай вайны да брацкай магілы загінуўшых віонаў і партызан былі ўскладзены кветкі ад кіраўніцтва раёна, а таксама ад устаноў адукацыі горада.

Ад маладога пакалення райцэнтра да прысутных звянуўся вучань СШ № 3 Століна Уладзіслаў Пульман. Малады чалавек адзначыў, што ганарыцца сваёй краінай і разам са сваімі паплечнікамі зробіць усё дзеля яе далейшага развіцця.

Па-традыцыі ў гэты дзень юныя грамадзяне краіны – выдатнікі вучобыі лідары сваіх калектываў – атрымліваюць білеты членаў ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Урачыстую цырымонію правялі старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч.

Да ўвагі ўдзельнікаў былі паказаны танцавальныя нумары.

Алена КЛІМУШКА
Фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ
Раённая газета “Навіны Палесся” , № 35 ад 16 мая 2017 года

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность