Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
10.03.2020

10 сакавіка 2020 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзёжнай палітыцы на тэму «Туберкулёз: праблемы і шляхі іх вырашэння».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Дашко А.М., Далгашэй Т.С., Крачак І.Ю., Крэч В.З., Луканская І.Э., начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Богдан А.Л., дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі» Гурэвіч Г.Л., дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя» Сачак М.М., каардынатар праграм СААЗ па інфекцыйных захворваннях Краінавага офіса СААЗ у Рэспубліцы Беларусь Гранькоў В.І., старшыня праўлення РГА «Пераможам туберкулёз разам» Крыштафовіч Н.А.

Адкрываючы пасяджэнне, Л.Э.Макарына-Кібак адзначыла, што за апошнія гады наша краіна дасягнула значных поспехаў у барацьбе з туберкулёзам: знізілася колькасць тых, хто захварэў, зменшылася колькасць рэцыдываў, павялічылася доля пацыентаў з множнай-лекава-ўстойлівай формай туберкулёза, якія паспяхова скончылі поўны курс лячэння. Аднак нягледзячы на станоўчую дынаму туберкулёз працягвае прадстаўляць сурʼёзную праблему, якая патрабуе пошуку новых шляхоў яе вырашэння.

Удзельнікі пасяджэння заслухалі выступленні Гурэвіча Г.Л., Сачак М.М., Гранькова В.І., Богдан А.Л. і Крыштафович Н.А. аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, выніках выканання у 2019 годзе падпраграмы «Туберкулёз» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2016 — 2020 гады, выніках укаранення пацыент арыентаванай мадэлі аказання процітуберкулёзнай дапамогі, фінансавай падтрымцы з боку Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй, поспехах і інавацыях процітуберкулёзнай службы.

Асаблівую ўвагу прысутныя надалі пытанням, што тычацца асаблівасцяў лячэння лекава-ўстойлівых форм туберкулёзу, закупкі новых процітуберкулёзных лекавых сродкаў, ажыццяўлення комплекснай падтрымкі пацыентаў.

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня камісіі Макарына-Кібак Л.Э. падзякавала яго ўдзельнікаў за цікавасць да заяўленай тэмы і змястоўную інфармацыю, што прагучала ў ходзе выступленняў і можа быть выкарыстана дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у сваёй працы.


Усе навіны