Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
11.02.2020

11 лютага 2020 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Гардзейчыка І.А. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі» (першае чытанне).

У рамках гэтага пасяджэння абмеркаваны заўвагі і прапановы дэпутата Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Васілевіч М.В., якія датычацца пытанняў увядзення паняцця «беларуская мова жэстаў» і карэкціроўкі паняцця «інваліднасць», відаў і формы дыскрымінацыі па прымеце інваліднасці, сродкаў зносін, пашырэння зместу напрамкаў рэабілітацыі і абілітацыі інш.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Усе навіны