Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
11.02.2020

11 лютага 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое веў намеснік старшыні камісіі Амельянюк А.П., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце, якія тычацца вызначэння органаў, якія выступаюць  спагнаннікамі па выканаўчых дакументах, удакладнення чарговасцi задавальнення патрабаванняў, пытанняў кантролю за ажыццяўленнем спагнання па выканаўчых дакументах, а таксама парадку абскарджання дзеянняў судовага выканаўцы, і іншыя.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне прадоўжыць работу па законапраекту.

Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны