Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
13.03.2020

12 сакавіка 2020 года пад кіраўніцтвам Г.Б.Давыдзькі адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уткін В.Ю. і Хлабукін І.К., а таксама прадстаўнікі Міністэрства абароны і Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Парламентарыям былі прадстаўлены праекты законаў Рэспублікі Беларусь: «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным абмене геапрасторавай інфармацыяй паміж ўзброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі» і «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб рэалізацыі Праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй да 2020 года ад 25 снежня 2013 года».

У прыватнасці адзначана, што заключэнне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным абмене геапрасторавай інфармацыяй паміж ўзброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі накіравана на стварэнне прававых і арганізацыйных асноў двухбаковага ўзаемадзеяння для вырашэння задач функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў мірны і ваенны час.

Карэкціроўкі, што ўносяцца Пратаколам, прадугледжваюць актуалізацыю Праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй да 2020 года ў частцы тэрмінаў, адказных выканаўцаў і канкрэтных мерапрыемстваў.

На пасяджэнні былі таксама разгледжаны іншыя пытанні, у тым ліку законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў.


Усе навіны