Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
12.03.2020

12 сакавіка 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ўдругім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь«Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў».

У пасяджэнні, якое вёў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Белаконеў А.А., прынялі ўдзел прадстаўнікі Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Беларускай натарыяльнай палаты, работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі і прапановы па законапраекце, якія паступілі ад Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Беларускай натарыяльнай палаты і галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. У ходзе іх абмеркавання былі выпрацаваны адзіныя падыходы ў выкладанні прававых нормаў.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Навіны па тэме нацыянальнай бяспецы
Усе навіны