Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
16.04.2020

16 красавіка 2020 года на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты разгледзелі 8 пытанняў.

Парламентарыі прынялі ў першым чытанні тры законапраекты.

Асноўнай мэтай распрацоўкі праекта Закона «Аб змяненні законаў» (аб прамысловай бяспецы і перавозцы небяспечных грузаў) (дакладчык — Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вашчанка У.А, судакладчык — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Гранкоўскі А.А.) з’яўляецца прывядзенне законаў «Аб перавозцы небяспечных грузаў» і «Аб прамысловай бяспекі» ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», законамі «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» і «Аб нарматыўных прававых актах», а таксама з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб бяспецы атракцыёнаў» (ТР ЕАЭС 038/2016) і правапрымяняльнай практыкай.

Законапраектам уносяцца змяненні, якія тычацца пытанняў дзяржаўнага рэгулявання і дзяржаўнага нагляду за арганізацыяй работ па забеспячэнні бяспечнай перавозкі небяспечных грузаў, дзяржаўнага нагляду за арганізацыяй работ у дачыненні да небяспечных вытворчых аб’ектаў і (або) патэнцыйна небяспечных аб’ектаў пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі, прадугледжваюцца карэкціроўкі паняційнага апарата.

Акрамя гэтага, законапраектам удакладняюцца паўнамоцтвы асобных дзяржаўных органаў па выдачы пэўных дакументаў і іх дублікатаў ў сферы падрыхтоўкі неабходных спецыялістаў у галіне перавозкі небяспечных грузаў і забеспячэння прамысловай бяспекі, устанаўленню форм такіх дакументаў. Напрыклад, у Законе «Аб прамысловай бяспецы» замацоўваецца норма аб тым, што працаўнікам, занятым на аб’ектах з выбуховымі работамі, выдаецца Адзіная кніжка падрыўніка. Гэта будзе садзейнічаць забеспячэнню кантроля ў гэтай сферы, а значыць і бяспекі за кошт выключэння фактару некваліфікаваных дзеянняў у гэтым адказным пытанні.

Законапраектам выключаецца ведамасны кантроль у сферах перавозкі небяспечных грузаў і прамысловай бяспекі. Гэта тычыцца такіх ведамстваў, як Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Дзяржаўны пагранічны камітэт. Замест гэтага прапануецца надзяліць названыя органы паўнамоцтвам па кіраванні дзейнасцю падпарадкаваных суб’ектаў і забеспячэнню выканання iмi заканадаўства ў галіне перавозкі небяспечных грузаў і патрабаванняў прамысловай бяспекі.

У мэтах аптымізацыі работы органаў унутраных спраў, ўзгаднення з міжнароднай практыкай, ліквідацыі лішніх бар’ераў для бізнесу законапраектам з кампетэнцыі Дзяржаўнай аўтаінспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў выключаецца паўнамоцтва па ўзгадненні маршрутаў перавозкі небяспечных грузаў.

Намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Брыла І.В. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Ляўчук А.Г. прадставілі праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання».

Праектам Закона, у прыватнасці:

удакладняецца паняцце «дзяржаўная інфармацыйная сістэма ў галіне ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання» і пералік сродкаў ідэнтыфікацыі;

карэктуюцца пералік аб’ектаў ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і прасочваемасці жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання;

прадугледжвается стварэнне і ўкараненне Дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы ў галіне ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання «ІС» AITS — Прасочваемасць».

У цэлым, палажэнні законапраекта накіраваны на прывядзенне норм дзеючага Закона ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі Мытнага саюза ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама з заканадаўствам Еўрапейскага Саюза.

З дакладам па праекце Закона «Аб змяненні законаў»(прывядзенне ў адпаведнасць з Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь) выступіў Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Церахаў А.А., з судакладам — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Дземідовіч В.М.

Законапраект накіраваны на прывядзенне норм законаў у адпаведнасці з патрабаваннямі Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, у законапраекце тэрмін «жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія прадстаўляюцца грамадзянам на ўмовах дагавора найму» замяняецца на тэрмін «арэнднае жыллё».

Праектам Закона таксама прадугледжана, што льгота па аплаце за паслугу па тэхнічным абслугоўванні ліфта будзе разлічвацца зыходзячы з агульнай плошчы жылога памяшкання, а не ад колькасці грамадзян, якія пражываюць у гэтым жылым памяшканні;

З законаў выключаецца магчымасць паднайму жылых памяшканняў.

Законапраектам ўносяцца змены ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, а таксама ў законы «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», «Аб статусе Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы», «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь», «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь», «Аб дзяржаўных сацыяльных гарантыях, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», «Аб органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь», «Аб іпатэцы», «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый».

Парламентарыі таксама разгледзелі чатыры законапраекты аб ратыфікацыі міжнародных пагадненняў.

Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Ермаловіч М.Л. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Барташ С.У. далажылі аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, а таксама аб змяненні і спыненні дзеяння асобных міжнародных дагавораў».

Мэтай падпісання Пратакола з’яўляецца ліквідацыя дысбалансу сустрэчных патокаў сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў — членаў ЕАЭС.

Пратаколам павялічаны нарматыў размеркавання ўвазных мытных пошлін для Рэспублікі Беларусь на 0,3 працэнтных пункта з 4,56 да 4,86 працэнта за кошт памяншэння нарматываў, устаноўленых для Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан, на 0,2 і 0,1 працэнтных пункта адпаведна.

Таксама Пратаколам ўдакладняюцца палажэнні аб парадку кантролю за выкананнем ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў — членаў ЕАЭС палажэнняў Пратакола аб парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне), іх пералічэння ў даход бюджэтаў дзяржаў — членаў, уключаючы пытанні абмену інфармацыяй.

Акрамя гэтага, прызнаюцца страціўшымі сілу з 1 студзеня 2020 года законы аб выказванні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе асобных міжнародных дагавораў у сувязі з тым, што Пратаколам прадугледжана спыненне іх дзеяння з 1 студзеня 2020 года.

Аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Аб’яднанай калегіі мытных служб дзяржаў — членаў Мытнага саюза ад 22 чэрвеня 2011 года» з дакладам выступіў Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Сянько Ю.А., з судакладам — член Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Здорыкава Л.Я.

Пратакол распрацаваны Еўразійскай эканамічнай камісіяй у мэтах узаемаўзгаднення норм дагавораў «Аб Аб’яднанай калегіі мытных служб дзяржаў — членаў Мытнага саюза ад 22 чэрвеня 2011 года», «Аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года», «Аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавiка 2017 года».

Згодна з унесенымі змяненнямі цэнтральнымі мытнымі органамі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза з’яўляюцца: ад Рэспублікі Арменія — Камітэт дзяржаўных даходаў Рэспублікі Арменія, ад Рэспублікі Беларусь — Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь, ад Рэспублікі Казахстан — Камітэт дзяржаўных даходаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Казахстан, ад Кыргызскай Рэспублікі — Дзяржаўная мытная служба пры Урадзе Кыргызскай Рэспублікі, ад Расійскай Федэрацыі — Федэральная мытная служба.

Ю.А.Сянько таксама далажыў аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, што перамяшчаюцца праз мытныя межы Еўразійскага эканамічнага саюза і Кітайскай Народнай Рэспублікі» (судакладчык — член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Папко П.І.).

Дакладчыкам па праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пратакол аб умовах і пераходных палажэннях па ўжыванні Кыргызскай Рэспублікай Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, асобных міжнародных дагавораў, якія ўваходзяць у права Еўразійскага эканамічнага саюза, і актаў органаў Еўразійскага эканамічнага саюза у сувязі з далучэннем Кыргызскай Рэспублікі да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, падпісаны 8 мая 2015 г.» таксама выступіў Сянько Ю.А. (судакладчык — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Думбадзэ Т.Ш.)

Пратакол прадугледжвае падаўжэнне тэрміну мадэрнізацыі пунктаў пропуску Кыргызскай Рэспублікі на мытнай граніцы Еўразійскага эканамічнага саюза з 48 да 72 месяцаў.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння дэпутаты прынялі Пастанову Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Заяўленні Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з 75-годдзем Вялікай Перамогі». Дакладчыкам па гэтым пытанні выступіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Ананіч Л.С.


Усе навіны