Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
21.04.2020

21 красавіка 2020 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.

На пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Любецкая С.А., дэпутаты разгледзелі шэраг пытанняў, што тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі, у прыватнасці:

прынялі рашэнне аб унясенні на разгляд бягучай сесіі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях аплаты дзяржаўнай пошліны»;

абмеркавалі ход работы над іншымі законапраектамі, якія знаходзяцца ў Пастаяннай камісіі па заканадаўстве;

разгледзелі законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій (праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці» (другое чытанне), «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў» (другое чытанне), Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2020 г. № 1 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»).

Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны