Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
23.06.2020

23 чэрвеня 2020 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы Шаўчук М.М. правёў пасяджэнне

На пасяджэнні Пастаяннай камісіі абмеркаваны матэрыялы, якія паступілі ў камісію па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін», і вызначаны адказныя за падрыхтоўку адпаведнага законапраекта да разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Вывучаны прапановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, якія паступілі па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання». Работа над законапраектам будзе працягнута ва ўстаноўленым парадку.

Разгледжаны таксама законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, і абмеркаваны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы.

 


Навіны па тэме аграрнай палітыцы
Усе навіны