Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
24.03.2020

24 сакавіка 2020 года пад старшынствам А.У.Савіных адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шастакоў Я.А., начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Бягун А.Ю. 

Дэпутаты разгледзелі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз» і «Аб ратыфікацыі Пратакола да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб узаемных пастаўках ад 24 чэрвеня 2014 года». 

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ўключыць названыя законапраекты ў парадак дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў і прыняць іх. 

Акрамя таго, на пасяджэнні камісіі былі разгледжаны і іншыя пытанні, звязаныя з развіццём міжнароднага супрацоўніцтва.


Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны