Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
26.02.2020

26 лютага 2020 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў.

Савет Палаты прадстаўнікоў пагадзіўся з прапановай Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі правесці 9 красавіка 2020 года парламенцкія слуханні на тэму «75-годдзе Вялікай Перамогі: гістарычная памяць і патрыятызм — найважнейшыя маральныя арыенціры беларускага грамадства і дзяржавы, фактары кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз».

Члены Савета таксама вырашылі прызначыць старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Любецкую С.А. паўнамоцным прадстаўніком Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў прынята рашэнне зацвердзіць Палажэнне аб Маладзёжным савеце (парламенце) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны