Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
28.01.2020

28 студзеня 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Любецкай С.А. адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці».

У пасяджэнні прыняў удзел намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіч В.В.

На пасяджэнні таксама прысутнічалі намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Старавойтаў В.М. і спецыялісты Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Беларускай натарыяльнай палаты, а таксама работнікі сакратарыятаў палат Парламента.


Удзельнікі пасяджэння паўторна абмеркавалі заўвагі і прапановы зацікаўленых па пытаннях узаемадзеяння, у тым ліку інфармацыйнага, натарыусаў з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама паміж сабой у працэсе ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці, а таксама палажэнні законапраекта ў частцы забеспячэння захавання натарыяльнай тайны.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны