Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
29.06.2020

29 чэрвеня 2020 года пад кіраўніцтвам Л.М.Канановіч адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У ходзе пасяджэння дэпутаты— члены камісіі падвялі вынікі работы ў перыяд другой сесіі. Акрамя гэтага, вызначылі задачы на міжсесійны перыяд. Так, камісіяй будзе працягнута работа над падрыхтоўкай да другога чытання праектаў законаў «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб індывідуальным (персаніфікаваным) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання»,«Аб змяненні законаў»(па пытаннях пенсіённага забеспячэння), «Аб змяненні законаў» (па пытаннях аплаты працы ў бюджэтнай сферы).

Разам з гэтым трэба будзе правесці работу над планавымі законапраектамі. У прыватнасці, над законапраектам па пытаннях прымянення сацыяльных стандартаў, які прадугледжвае пераход на адзіны крытэрый прадастаўлення асобных відаў дзяржаўнай дапамогі ў залежнасці ад БПМ з адначасовай адменай крытэрыя— мінімальны спажывецкі бюджэт.

Яшчэ адзін законапраект, які плануецца да разгляду, прадугледжвае комплекснае рэгуляванне пытанняў выплаты ўзносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, накіраваны на кансалідацыю і сістэматызацыю заканадаўства ў гэтай галіне.

Будзе працягвацца работанад падрыхтоўкай праекта Закона«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

На пасяджэнні таксама былі разгледжаны іншыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны