Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
03.02.2020

3 лютага 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Любецкая С.А., прынялі ўдзел намеснік старшыні камісіі Амельянюк А.П., дэпутаты камісіі па заканадаўстве Луканская І.Э., Жалнерчык Л.М., прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Асацыяцыі беларускіх банкаў, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, якія тычацца ўдакладнення тэрміна «трэцяя асоба», парадку пераацэнкі арыштаванай маёмасці, накладання арышту ў дачыненні да грашовых сродкаў з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы выканання грашовых абавязацельстваў, пытанняў спагнання грашовых сродкаў у бясспрэчным парадку, і іншыя.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў першым чытанні будзе прадоўжана.



Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны