Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
04.10.2019

4 кастрачніка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці».

У пасяджэнні, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння паўторна абмеркавалі з зацікаўленымі палажэнні законапраекта ў частцы ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства аб натарыяце дыпламатычнымі агентамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь і консульскімі службовымі асобамі консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, якія здзяйсняюць натарыяльныя дзеянні.

Па выніках абмеркавання былі выпрацаваны ўзаемапрымальныя рэдакцыі адпаведных прававых норм.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.




Усе навіны