Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
04.11.2019

4 лістапада 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Леўшуноў А.Ф., Старынская Т.А., Красоўская Т.П., Жибуль Н.П., Астапюк А.І., Гуйвік Н.В., Сопікава А.М., Клімовіч Н.А., Кананчук Т.П., Салаўёў П.А., Якубовіч Т.Р., Качына Л.І., Колб І.М., першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Селіверстаў Ю.М., намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Кавалькоў В.В., кіруючы Фондам сацыяльнай абароны Паўлючэнка Н.В., спецыялісты Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.


 

Былі разгледжаны праекты законаў «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2020 год» і «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год».

Адкрываючы пасяджэнне, Л.А.Дабрыніна акцэнтавала ўвагу на рабоце, якая праведзена камісіяй і дэпутатамі на стадыі да ўнясення прызначаных законапраектаў у Палату прадстаўнікоў.

Прадстаўляючы праект Закона «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2020 год», Кавалькоў В.В. адзначыў, што гэты дакумент вызначае крыніцы фарміравання даходаў бюджэту фонду, іх аб’ём і напрамкі выкарыстання сродкаў фонду, а таксама ўстанаўлівае парадак выканання бюджэту фонду.

Найбольшую ўдзельную вагу ў даходнай частцы бюджэту фонду займаюць абавязковыя страхавыя ўзносы.

Асноўная сума расходаў накіроўваецца на пенсійнае забеспячэнне.

Бюджэт фонду на 2020 год сфарміраваны з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання.

Ю.М.Селіверстаў акцэнтаваў увагу парламентарыяў на асноўных параметрах праекта рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год.

Праект рэспубліканскага бюджэту і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і г. Мінска на 2020 год распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, а таксама асноўных падыходаў, якія прымяняюцца пры фарміраванні даходнай і расходнай частак рэспубліканскага бюджэту.

У 2020 годзе асноўнымі мэтамі для сектара дзяржаўных фінансаў будуць з’яўляцца забеспячэнне эканамічнага росту на аснове павышэння эфектыўнасці выкарыстання знешніх і ўнутраных рэсурсаў у інтарэсах росту дабрабыту насельніцтва Беларусі і скарачэння рэгіянальных дыспрапорцый.

У 2020 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. Значную частку ў бюджэце складуць расходы на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі, іншыя выплаты, сродкі на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Таксама бюджэтнае фінансаванне дазволіць забяспечыць стабільнае функцыянаванне галін адукацыі і аховы здароўя.

Дэпутаты задалі рад пытанняў па законапраектах. Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне ўнесці законапраекты на разгляд семай сесіі Палаты прадстаўнікоў і рэкамендаваць дэпутатам іх прыняць.


 


Усе навіны