Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
05.11.2019

5 лістапада 2019 года пад кіраўніцтвам Т.П.Красоўскай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У рамках пасяджэння дэпутаты разгледзелі ход падрыхтоўкі праектаў законаў, якія знаходзяцца на разглядзе ў камісіі. Старшыня камісіі сцісла спынілася на стадыях падрыхтоўкі пяці законапраектаў. Так, праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы», дапрацаваны з улікам заўваг і прапаноў галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваны Кіраўніку дзяржавы як канчаткова падрыхтаваны для разгляду ў другім чытанні.

У цяперашні час камісіяй вядзецца работа па падрыхтоўцы праекта Закона «Аб змяненні законаў» (па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы) для накіравання Кіраўніку дзяржавы як канчаткова падрыхтаванага для разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.


Па двух праектах законаў «Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб аплачваемых водпусках (перагледжанай у 1970 годзе) (Канвенцыі № 132)» і «Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб бяспецы і гігіене працы на шахтах (Канвенцыі № 176)» вядзецца работа па падрыхтоўцы да здачы ў арганізацыйнае ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў для разгляду на сёмай сесіі.

Праект Закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі» знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да першага чытання. Праведзены аналіз заўваг і прапаноў, якія паступілі з Савета Рэспублікі і галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, а таксама Беларускага таварыства інвалідаў і праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю». Законапраект у рабочым парадку дапрацоўваецца ў частцы забеспячэння аднастайнасці тэрміналогіі, захавання ўнутранай ўзгодненасці, выключэння з Жыллёвага кодэкса і Кодэкса аб адукацыі абмежаванняў прававога статусу інвалідаў, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, знаходжання ў алкагольным, наркатычным, таксічным ап’яненні, і інш.


Заўвагі вышэйназваных грамадскіх аб’яднанняў, якія тычацца пытанняў дыскрымінацыі па прымеце інваліднасці і рэдакцыі вызначэння «інваліднасць», плануецца абмеркаваць пазней з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.

Работа над гэтым законапраектам працягваецца.

На пасяджэнні таксама былі разгледжаны іншыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны