Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
08.10.2019

8 кастрычніка 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, намесніка кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Федэратыўнай Рэспублікі Германія Кананчук Т.П. адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з дэпутатам Бундэстагу, каардынатарам Федэральнага ўрада ФРГ па міжграмадскім супрацоўніцтве з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і «Усходняга партнёрства» Д.Візэ.

У сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Салаўёў П.А., Шчэпаў У.А., Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Рэспубліцы Беларусь М.Хутэрэр, прадстаўнікі пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь і фонду імя Фрыдрыха Эберта.


 

У пачатку размовы Кананчук Т.П. адзначыла, што Беларусь надае асаблівае значэнне развіццю двухбаковых адносін паміж краінамі на аснове раўнапраўя, узаемнай павагі і даверу, а таксама што Германія з’яўляецца для нас ключавым партнёрам сярод краін-членаў Еўрасаюза.

У сваю чаргу Д.Візэ падкрэсліў узрастаючую ролю Беларусі на міжнароднай арэне, аб чым сведчыць міжнародная канферэнцыя «Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані», якая праходзіць у Мінску.


 

Адбыўся канструктыўны абмен думкамі аб стане і перспектывах беларуска-германскіх адносін. Асаблівая ўвага была надана пытанням міжрэгіянальнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, абмену дэлегацыямі прадстаўнікоў бізнес-колаў краін, пашырэння гуманітарных кантактаў, узаемадзеяння ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый. Была выказана зацікаўленасць бакоў у пашырэнні супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу, у экалагічнай сферы, у вытворчай кааперацыі. Адзначана важная роля ў развіцці двухбаковых адносін падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам.

Размова прайшла у адкрытай і сяброўскай атмасферы. Бакі пацвердзілі намеры ў прадаўжэнні сумеснай работы, накіраванай на далейшае нарошчванне і ўмацаванне сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія.


Усе навіны