Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
08.10.2019

8 кастрычніка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні камісіі Маркевіч А.І., прынялі ўдзел дэпутат камісіі па заканадаўстве Сопікава А.М., прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, якія датычацца ўдакладнення чарговасцi задавальнення патрабаванняў аб спагнанні запазычанасці шляхам звароту спагнання на закладную маёмасць, змянення парадку звароту спагнання на грашовыя сродкi i iншую маёмасць, якія належаць даўжніку ад трэціх асоб, а таксама аб размеркаванні спагнаных з даўжніка грашовых сродкаў, і іншыя.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў першым чытанні будзе прадоўжана.


Усе навіны