Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
09.10.2019

9 кастрычніка 2019 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гурскага Д.М. адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Бабаловіч А.С., Дземідовіч В.М., Жыбуль Н.П., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У ходзе пасяджэння рабочай групы былі разгледжаны заўвагі і прапановы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Па ўзгодненых пазіцыях ў тэкст праекта Закона ўнесены праўкі. Праца над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны