Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
24.01.2020

Завяршыўся візіт Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. ў Дзяржаву Ізраіль.

У.П.Андрэйчанка знаходзіўся ў Ерусаліме па даручэнні Кіраўніка дзяржавы для ўдзелу ў мерапрыемствах Міжнароднага форуму лідэраў, прысвечанага Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту і 75-й гадавіне вызвалення Асвенцыма.

21 студзеня У.П.Андрэйчанка прыняў удзел у жалобным мітынгу, які прайшоў у гаі памяці «Яр а-Кдушим» пад Ерусалімам, арганізаваным Усеізраільскага аб’яднаннем выхадцаў з Беларусі і арганізацыяй «Бейт Глыбокае».


Старшыня Палаты прадстаўнікоў ўсклаў да мемарыяла вянок ад імя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і перадаў арганізацыі «Бейт Глыбокае» зямлю з месцаў пахавання вязняў Глыбоцкага гета, дзе загінула больш за 10 тыс. яўрэяў, і месцаў масавага знішчэння яўрэяў з населеных пунктаў Пліса і Празарокі Глыбоцкага раёна.


У гэты ж дзень адбылася сустрэча У.П.Андрэйчанкі са спікерам Кнэсета Дзяржавы Ізраіль Й.Эдэльштэйнам. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, пытанні ўдзелу дэпутатаў у рабоце Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве і рэалізацыі дамоўленасцей аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж Ізраілем і ЕАЭС.

22 студзеня старшыня Палаты прадстаўнікоў наведаў Мемарыяльны комплекс гісторыі Халакоста «Яд Вашэм» і правёў сустрэчу з дырэктарам Архіва Мемарыялу Х.Гертнерам, падчас якой абмяркоўваліся напрамкі развіцця супрацоўніцтва ў галіне захавання гістарычнай памяці.


У.П.Адрэйчанка перадаў у музей «Яд Вашэм» копіі дакументальных матэрыялаў пра дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія загінулі ў гады вайны, і запрасіў кіраўніцтва Мемарыялу прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памяці ахвяр гета, знішчанага фашыстамі ў 1943 годзе, якія пройдуць у жніўні гэтага года ў г. Глыбокае.


У гэты ж дзень у рэзідэнцыі Кіраўніка Дзяржавы Ізраіль адбылася кароткая размова У.П.Андрэйчанкі з Прэзідэнтам Ізраіля Р.Рыўліным. Старшыня Палаты прадстаўнікоў перадаў яму прывітанне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. У сваю чаргу Р.Рыўлін прасіў перадаць найлепшыя пажаданні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і ўдзячнасць за ўдзел нашай краіны ў мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту і 75-й гадавіне вызвалення Асвенцыма.


Акрамя таго, у рамках мерапрыемства Старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў гутаркі з кіраўнікамі парламентаў Азербайджана, Ізраіля і Літвы.

23 студзеня У.П.Андрэйчанка прыняў удзел у пасяджэнні Пятага Сусветнага форуму лідэраў, прысвечанага Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту і 75-й гадавіне вызвалення Асвенцыма.


Форум прайшоў у Мемарыяльным комплексе гісторыі Халакоста «Яд Вашэм» пад назвай «Памятаць пра Халакост: змагацца з антысемітызмам». Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за 45 кіраўнікоў дзяржаў, членаў каралеўскіх сем’яў, прэзідэнтаў, прэм’ер-міністраў і кіраўнікоў парламентаў з Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі.


Усе навіны